Раманава40. Усе яны вызначаюцца дакладнасцю запісу i умелым адборам. Сабраны яны пераважна на Магілёўшчыне. Значна менш прыказак апублікаваў П. В. Шэйн. У велізарным фальклорным багацці, якое склала тры тамы яго «Матэрыялаў», мы знаходзім параўнаўча невялікую рубрыку «Прыказкі i прымаўкі», складзеную са 195 запісаў41. У зносцы да яе Шэйн зазначае, што ім было сабрана гэтых твораў у 2—3 разы больш, але адабраны толькі тыя, што не паўтараюцца ў папярэдніх зборніках Насовіча i Раманава. У той жа час ён уключыў у свой збор каля 40 запісаў з кнігі Я. Тышкевіча i каля 10 прыказак з «Этнаграфічнага зборніка» 1854 г. (вып. II), усе ж астатнія дакладна пашпартызаваны i пракаменціраваны Шэйнам. У тым жа томе (стар. 503— 517) Шэйн падаў асобную падборку «Прывітанні, зычэнні, бажба, праклёны, лаянка» (109 запісаў з этнаграфічным каментарыем). Гэта славесныя формулы, якія ў поўнай ступені з'яўляюцца выслоўямі, блізкімі да прымавак. Народная афарыстычная творчасць Смаленшчыны шырока прадстаўлена ў манументальнай працы У. М. Дабравольскага «Смаленскі этнаграфічны зборнік», аб якой, па ўспамінах У. Бонч-Бруевіча, высока адазваўся У. I. Ленін42. Трэцяя частка зборніка Дабравольскага, асобная кніга, названая «Прыказкі» (СПб, 1894), цалкам прысвечана гэтаму жанру фальклору. У кнізе, матэрыял якой разбіты на тэматычныя рубрыкі, змешчана больш за 3000 прыказак, прымавак i блізкіх да ix устойлівых выразаў. Аднак Дабравольскі строга не трымаўся рамак жанру. Разам з прыказкамі i прымаўкамі ён змясціў многа кароткіх народных жартаў, дыялогаў, прыкмет, гукаперайманняў, нават асобныя легенды i апісанні звычаяў, якія маюць самастойнае этнаграфічнае значэнне. У зборніку Дабравольскага побач з прыказкамі рускага народа змешчана значная частка тэкстаў на беларускай мове. Прыказкі пінскіх палешукоў сабраў у 70-х гадах Д. Г. Булгакоўскі i разам з песнямі i іншым фальклорным матэрыялам змясціў у сваім зборніку «Пінчукі» (СПб, 1890). У падборцы ўсяго 65 тэкстаў, але, як адзначае рэдактар выдання Ф. Істомін, «этнаграфічны матэрыял, які змяшчаецца ў гэтым зборніку, з'яўляецца цікавым таму ўжо, што характарызуе жы40 Е. Р. Романов. Материалы для изучения говоров Могилевской губ. Село Высокое Оршанского уезда.— «Живая старина», кн. 3. СПб, 1903 (205 запісаў); Древние русские пословицы. Сообщение Е. Р. Романова.— «Записки Северо-Западного отдела РГО», кн. 1. Вильна, 1910; кн. 3. Вильна, 1912 (каля 1000 запісаў); яго ж: Материалы по этнографии Гродненской губернии, вып. 1. Вильна, 1911, стар. 83—85. 41 П. В. Ш е й н. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, т-. II. СПб, 1893, стар. 472—484. 42 Гл.: В. Д. Б о н ч-Б ру е в и ч. Ленин об устном народном творчестве.— «Советская этнография», 1954, № 4, стар
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляюцца
37 👁