Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
заныя з імі прыказкі, пагаворкі i прыкметы 35. 3 работы I. Бермана відаць, да якой каляндарнай даты, земляробчага сезона або свята дапасавана тая або іншая прыказка, як трэба разумець яе сэнс. Такога ж прыблізна характару i 90 запісаў прыказак, якія прыведзены ў кнізе Ю. Крачкоўскага «Быт заходнерускага селяніна» (М., 1874). Яны пераважна таксама звязаны з земляробчай працай i сялянскім календаром. Вартасць запісаў Крачкоўскага ў тым, што прыказкі прыводзяцца ім у кантэксце, i таму выразна раскрываецца ix сэнс. Адзначана таксама месца запісу. У 80—90-я гады з'яўляецца рад новых публікацый беларускіх прыказак i прымавак, якія хоць i ўступаюць збору Насовіча па колькасці, гле не менш каштоўныя па зместу i мастацкіх якасцях. Тут перш за ўсё варта прыгадаць запісы В. Дыбоўскага з Навагрудскага п. (больш 760 тэкстаў) 36, невялікую падборку 3. Радчанка з Гомельшчыны (83 запісы, часткова запазычаныя ў Насовіча)37 i асабліва зборнік прыказак, прымавак i загадак Я. А. Ляцкага з Барысаўскага п., значны па аб'ёму i навуковай вартасці 38. Збіраннем беларускіх прыказак займалася i славутая польская пісьменніца Эліза Ажэшка, якая паходзіць з Гродзеншчыны, жыла там i добра ведала быт i фальклор беларускага сгляніна. У яе краязнаўча-этнаграфічным нарысе Наднёмання знайшлі месца аж 160 мясцовых прыказак39. Усе гэтыя публікацвіі каштоўныя тым, што характарызуюць рэпертуар прыказак пэўнага рэгіёну, дазвалякшь вывучыць супольныя рысы i мясцовыя асаблівасці беларускіх прыказак. Значны уклад у беларускую парэміялогію ўнеслі нашы буйнейшыя этнографы Е. Р. Раманаў, У. М. Дабравольскі i П. В. Шэйн. У збіральніцкай дзейнасці Е. Р. Раманава запіс прыказак, прымавак, выслоўяў займаў прыкметнае месца. Ужо ў першых выпусках яго славутага «Беларускага зборніка» (Киев, 1886) у спецыяльнай падборцы «Прыказкі, прымаўкі, апісальныя выразы» змешчана 757 запісаў. Яшчэ многа запісаў прыказак i блізкіх да ix народных выслоўяў трапілі ў іншыя работы 35 И. Б е р м а н. Календарь по народным преданиям в Воложинском приходе Виленской губернии, Ошмянского уезда. «Записки имп. Русского географического об-ва по отделению этнографии», т. 5. СПб, 1873, стар. 1—43. 36 W. D y b o w s k i. Przysłowia białoruskie z powiatu Nowogródzkiego.— Zbiór wiadomości do antropologii krajowej, t. V, cz. 3. Kraków, 1881, стар. 3—23. 37 Гомельские народные песни (белорусские и малорусские). Записаны в Дятловичской вол. Гомельского у. Могилевской губ. 3. Радченко. СПб, 1888, стар. 246—249. ў 38 Е. А. Л я ц к и й. Материалы для изучения творчества и быта белорусов. I. Пословицы, поговорки, загадки. М., 1898. 39 Е. O r z e s z k o w a. Ludzie i kwiaty nad Niemnem.— «Wisła», t. IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, зяўляецца
45 👁
 ◀  / 560  ▶