Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Прыказкі i прымаўкі незалежна ад ix вобразнага ўзораення — гэта паэзія думкі, паэзія жыццёвай праўды, прыгажосць народнай мудрасці. Гэта — дыяменты народнай паэзіі. Яны прыйшлі з глыбінь стагоддзяў і, як сам народ, яны бессмяротныя. * * * Прыказкі i прымаўкі для дадзенага тома ўзяты з друкаваных i архіўных крыніц. Значная частка твораў, асабліва запісы апошніх год, друкуюцца ўпершыню. Для тома адабраны і:а магчымасці лепшыя ўзоры прыказак, у той жа час ставілася задача наибольш поўна прадставіць гэты важны жанр народнай творчасці. Прыказкі, згодна з арыгіналам запісу, захоўваюць усе лексічныя i марфалагічныя асаблівасці, але ў адпаведнасці з сучаснымі нормамі правапісу. У збіранні матэрыялаў для тома прымалі ўдзел С. Т. Бахмет, М. М. Казлоўская, I. Р. Сцяпунін, Н. У. Янголь. М. Трынолат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трынблат, ўзбраення
29 👁
 ◀  / 560  ▶