2242. Другое дараванне даражэй купавання. Сержп., 123.
а) Другое дарованае абходзіцца дарожай куплі. Нос., 37.
2243. Дармовае ўсягды прахам бярэцца. Нос., 32.
2244. Не дай, божа, дзякаваным карыставаць. Fed., 91.
2245. Ні дар, ні купля. Нос., 111.
2246. Мала даць брыдка, а многа — шкода. Fed., 74.
2247. Вазьму на павер, як не за што купіць. Pietk., 398.
2248. Бяры на веру — пішы на сцену. Fed., 42.
2249. Сказана — звязана. Нос., 149.
2250. За спрос не б'юць у нос. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2.
а) Запрос не б'ець у нос. Нос., 46; Дуб., 22.
2251. Купіў не купіў, а патаргаваць можна. Дуб., 26; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
а) Купіў, не купіў, а патаргаваць вольна. Нос., 71.
б) Купіць, не купіць, а патаргаваць можна. Czeczot, 110; Dybow., 7; Fed., 311.
в) Куплю, не куплю, патаргаваць можна. Mien., 395.
2252. Запрос у машну не лезець, а пасул, як шыець. Нос., 46; Дуб., 24.
2253. Таргуючыся, не сердзяцца. Pietk., 396.
2254. Таргаваць таргавалі, а купляць не куплялі. Ляцкий, 44.
2255. Не купіш, а зубы палупіш. Рапан., 237.
2256. Бот з пасталом таргуюцца за лычка. Fed., 41.
87 👁