2175. Ката ў мяшку не купляюць. Tyszk., 434; Нос., 68.
а) Не купляй ката ў мяшку. Fed., 151.
б) Не таргуй ката ў мяшку (у ворку). Fed., 311.
в) Ката ў мяшку не таргуюць. Fed., 150; Pietk., 324.
2176. Што то за Дзяніса, што прадаў сабаку за ліса. Fed., 94.
2177. Тавар палюбіўся, дак і ум расступіўся. Ром., Зап., III, 233.
2178. На базары і бык цельны. Янк. М., 22; І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
2179. Ні сын купляў, ні бацька ездзіў. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
2180. Калі купіць — сам ідзі, калі прадаць — бабу пасылай. Ляцкий, 16.
2181. Не бачыш, дык памацай. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
а) Калі не верыш нам, то пашчупай сам. Ром., Зап., III, 221.
2182. Пажар тушы знізу, на рэчы глядзі зблізу. Ахрым., 46.
2183. Калі заплаціў, то трэба з'есці. Fed., 350.
а) Міла не міла, а купіўшы, есці нада. 1961, Брасл. 13.9.5.
б) Ці міла, ці няміла, але за грош купіла — трэба з'есці. Fed., 193.
в) Купіў мыла — еш, хоць няміла. 1961, Кап. 13.9.5.
2184. Не варта за тое, што есць. Fed., 328.
2185. Не на тое купляў, каб аддаваў. Fed., 4.
2186. Куплёна — не спорна. Fed., 158.
103 👁