Для яго добра толькі абаранак купіць. Fed., 1. а) Добра каму толькі абаранак купіць, бо як не да спадобы, то сам з'ясі. Fed., 1. б) Добра каму толькі абаранак купіць, анно як не спадабаецца, сам з'ясі. Fed., 1. в) Добра каму абаранка купіці: не возьме, то сам з'еш. Ворожб. г) На людзей толькі пірог харашо купіць: не спадабаецца — сам з'ясі. Нос, 86. д) На людзей пакупай толькі калач, — калі няўдача, сам i з'еў. Добр., Смол., 123. 2188. Базарынкі нішчуць скрынкі. Нос, Слое., 12. 2189. Базаркі — кароткія падаркі. Fed., 24. 2190. Прадаць — адны лапці стаптаць, купіць — трэба дзесяць знасіць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Прадаць то латво, a купіць трудно. Fed., 243. 2191. Не там траціш, дзе прадаеш, а там, дзе купляеш. Tyszk., 434. а) Не там траціць, дзе прадаваць, а там, гдзе купляць. Шпил., 186. 2192. Часць плаціць, часць траціць. Шпил., 191; Dybów., 191. 2193. Фіць выйграў, фіць прайграў. Fed., 97. 2194. Купі да i лупі. Hoc, 71; Сержп., 7. 2195. Што купіць, то дорага, а што прадаць, то танё. Fed., 157. 2196. Чаго не купляць, таго не шкадаваць. Fed., 157. 2197. Адзін купіў —- усемярых не прадасі. Н. Купцоў, 1967, Ветк
Дадатковыя словы
зеш, зеў, зясі
12 👁