Без'меры няма веры. Ляцкий, 5. а) Дзе няма меры, там няма веры. Fed., 184. 2167. Дзе вага, там спору няма. Dybów., 9; Fed., 326. 2168. Дзе вага, там справядлівасць. Fed., 326. 2169. У нашага Казіміра адна міра. Булг., 177. 2170. Якой меркай мерыш, такой i табе будзе адмерана. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Вар.: А. Капітанчык, 1965, Слон. 13.10.1. 2171. Дзесяць раз мер i то не вер. Fed., 185. а) Дзесяць раз мерыць i то сам сабе не верыць. Fed., 195. 2172. Дзесяць раз мерай, пакуль адрубаеш. Pietk., 379. а) Сем раз адмер, а раз адрэж. Дразд. б) Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4. 2173. Важыш на рыбку, важ i на юшку. Нос., 12; Fed., 268. а) Калі ж важыў на рыбу, трэба важыць i на юшку. Шпил., 172; Dybów., 12. б) Бярэш на рыбку — бяры i на юшку. Ахрым., 23, в) Важыў на рыбку, важ i на перац. Fed., 328. 2174. Бачылі вочы, што купавалі. Радч., 24; Fed., 334. а) Відзелі вочы, што куплялі. Ляцкий, 6. б) Бачылі вочы, што куплялі, а цяпер плачце, хоць павылазце. Fed., 334; Янк., 169. Вар.: Pietk., 327. в) Бачылі очы, што куплялі, ешце, хоч павылазце. Гилът., 291, Пруж. п. Вар.: Fed., 334. г) Плачце, вочы, хоць павылазце: відалі, што купавалі. Нос
Дадатковыя словы
безмеры
17 👁