Старонка 454
◀ / 560 ▶
Не смейся, бацьку, з майго прыпадку: сягоння мне, а ўзаўтра табе. Гильт., 289, Пруж. п. У нашае Насці заўсёды няшчасце. Т. Холад, 1967, Кап. 13.10.20. На грэшнага Макара і шышкі валяцца. Нос., Слов., 43; Ром., Зап., III, 224. Уеліся злыдні, як вошы ў цела. Дуб., 63. Упрасіліся злыдні на тры дні, ды й год не выжывеш. Fed., 357. а) Упрасіліся злыдні на тры дні, а і ў тры гады не выжывеш. Выпісы. б) Напрасіліся злыдні на тры дні, а цяпер і з хаты не выжанеш. Янк. М., 134. в) Улезуць злыдні на тры тыдні, дык і за год не выганіш. Бяльк., 196, Мсцісл. Усякае ўрэмя пераходчыва і злыдні пераметчывы. Ром., Зап., I, 215. Плач, галасі, а рады не дасі. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2; 1961, Брасл. 13.9.5. а) Хоць ты плач, галасі, усё роўна рады не дасі. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. б) Хоць ты плач, хоць скач, не паможаш. Нос., 175; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Рад бы не плакаць, да слёзы цякуць. Ром., Зап., III, 230. Дзюрак многа, а вылезць некуды. Ром., Бел., I, 294. Улез у нерат: ні ўзад, ні ўперад. Аним., 264; Шейн, II, 482. Вар.: Нос., 14; Сержп., 123; Fed., 203; Pietk., 331; Сах.; Г. Румоўская, 1965, Пліс. 3.10.40.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 560 ▶