Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) Сваю бяду на суседа ўзвяду. Ляцкий, 40. 1985. Чужой бядзе не дапаможаш. В. Брычакоў, I960, Карм. 13329. 1986. Як на бяду, то i я падыду. Fed., 27. 1987. У бядзе жаласнікаў многа, да памагачоў нікога. Нос, 19. Вар.: Сах. 1988. Радзі, божа, лепш ратавальнікі, ніж бедавальнікі. Fed., 258. 1989. Як бяда, то: «Братка!» Fed., 27. 1990. Чужой бядой сыты не будзеш. Ахрым., 60; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. 1991. Чужая бяда людзям каляда. Янк. М., 121. 1992. Як мужыку бяда, дак пану каляда. Мін.-Мал., 1970, 170, Уздз. 1993. Каму бяда, каму смех. Fed., 27. а) Каму смех, а мне бяда. Fed., 303; В. Лашчэуская* 1967, Дзятл. 13.10.28. 1994. Чужая бяда людзям смех. Нос, 184; Сержп., 21. Вар.: Fed., 26. а) 3 чужое бяды людзям смех. Pietk., 357. 1995. Сваёю бядою нікому не жалься, бо добры збаіцца, а злы насмяецца. Fed., 28. а) Сваей бяды нікому не кажы, бо добры злякнецца, а злы пасмяецца. Шейн, II, 481, Барыс. п.; Fed., 28. 1996. Чужой бядзе не радуйся. С. Заянчкоўская, 1956, Церах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 560  ▶