Ca смехам любая бяда пад сілу. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1980. Мая бяда — мая нуда. Шырма, 206; А. Махнач, 1952, Уздз., 13.10.15; У. Іваноў, 1958I, Мінск. 1981. Я сваю бяду голадам не перавяду: піць, есць мушу, бо бярэ за душу. Fed., 27. 1982. Я гэтую бяду пальцам развяду. Dybów., 184; Fed., 27. 1983. Чужую бяду рукамі развяду. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Чужую бяду й пальцам развяду. А. Ліс, 1969. б) Чужую бяду i я развяду, а сваю i вадою не разалью. 1961, Кап. 13.9.5. в) Чужую бяду i я развяду, а сваю i возам не развязу. Г. Барташэвіч, 1960, Кап. 8.1.50. г) Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю i рукою не адолею. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. д) Чужую бяду i рукамі развяду, а сваей i віламі не сапхну. Ляцкий, 58. е) Чужую бяду i па валасу развяду, а сваю i каўшом ке выграбу. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. ж) Чужую бяду па валасу развяду, а сваю — ума не забяру. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.76. Вар.: Н. Рында, 1967, Зелье. 13.10.23. з) Чужую бяду я па валасу развяду, а к сваей ума не прыкладу. Нос, 185. i) Чужую бяду i я развяду, а свая прыдзе — розуму не дабяру. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. к) Чужую бяду i рукамі развяду, а на сваю i ўма не сышчу. А. Лучанок, 1961, Мінск 13.9.6. л) Чужую бяду я січас развяду, а на сваю бяду райца не знайду. Бялък., 384. 1984. Сваю бяду на другога ўзвяду. Нос
16 👁