Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) He радуйся чужой бядзе — свая наперадзё. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13329. б) Не смейся, рабе, давядзецца i табе. Г. П рытычанка, 1960\ Карм. 133.29. в) Не смейся чужой бядзе, i твая наградзё. Fed., 27; I. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3. г) Не цешся з чужой бяды, бо свая наедзе. Ляцкий, 31. д) Не смейся бядзе: дасць бог i табе. 1961, Брасл. 13.9.5. е) Не смейся з чужой бяды, табе свая будзе. Гилът., 297, Вілен. п. ж) Хто з чужой бяды смяецца, таму галава завінецца. Fed., 26. 1997. Не зыч ліха другому, каб не давялося самому. Дуб., 43; Сах. 1998. Чы саву аб пень, чы пень аб саву, усё саве бяда. Tyszk., 430; Нос, 180. а) Ці савою аб пень, ці пнём аб саву, то саве баліць. Fed., 272. б) Хуць саву аб пень — саве больна, хуць пень аб саву — саве больна, а пню ўсё-такі нічога. Добр., Смол., 125. в) Ці саву аб пень, ці пнём аб саву. Сержп., 11, 134. 1999. Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў. М. Бандарэнка, 1966, Mas. 133.29. 2000. Не шукай гора: яно само цябе знойдзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 2001. Гора ходзіць не па лесу, а па люду. В. Брычакоў, 1960, Карм. 133.29. а) Прыпадкі па людзях ходзяць, не па лесе. Fed., 250. 2002. Гора адно не ідзе, а за сабою сем вядзе. Янк. М
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 560  ▶