Уніз вада знясець, a ўверх бяда вывезець. Ром., Зап., I, 216. 1925. Бяда ніколі не згіне. Fed., 25. а) Пакуль свет светам, бяда нігды не згіне. Fed., 25. б) Трэба бедаваць да магілы. Fed., 28. 1926. Хто бяду перабудзе, за сабаку будзе. Fed., 26. 1927. Ад бяды не уберажэшся. Сержп., 22. а) Ад бяды кіем не абаронішся. Fed., 24. 1928. Бяда не канава — не пераскочыш. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 1929. Бяда ў хату — прападзе й багаты. Ляцкий, 4. 1930. Бяда наўчыць. Fed., 25. а) Бяда розуму учыць. Fed., 5. б) Прыдзе бяда, купіш вума. Сержп., 21. в) Бяда дакучыць, тады чалавек розуму навучыць. Fed., 25. г) Бяда да мука — тая ж навука. Сержп., 21. д) Бяда вывучыць i вымучыць. А. Сіплівая, 1967, Пру ж, 13.10.24. е) Бяда хоць мучыць, да жыць вучыць. Нос., 12; Сах.; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40. ж) Бяда падбіраецца, [чалавек] вума набіраецца. Сержп., 21. 1931. Пасля бяды кожны разумны. Сах. 1932. Устань, бяда, не ляжы. Нос, 18. 1933. Дзе ні мах, то ўсё бяда [бяду] па зубах. Fed
11 👁