Не я плачу, бяда плачаць. Tyszka 430. 1935. Сем бед, адзін атвет. Нос, 148; Ляцкий, 41; Pietk., 308; Fed., 15; 1961', Кап. 13.9.5. 1936. Улезшы ў раду, трэба цягнуць бяду. Fed., 256. a) Сядзіш у раду, цягні бяду. Ворожб.; Радч., 248; Сержп., 40. 1937. Бяды цярпець — каменнае сэрца мець. Ром., Зап., I, 215. 1938. Біў не біў, a толькі ў той бядзе быў. Вас, 22. 1939. Ад радасці валасы ўюцца, ад бяды сякуцца. А. Смурага, 1967, Свісл. 13.8.28. 1940. Бяда з грошамі, а без грошай яшчэ больша. Fed., 116. 1941. Та бяда не бяда, каторая па дзеньгі пайшла. Ром., Зап., III, 233. 1942. Гэта не бяда: яшчэ тры дні да бяды. Fed., 26. 1943. Адхілілася гора, то бяда спаткала. Fed., 113. а) Уцякай гора, бяда сустракаець. Нос, 170. 1944. Бяда бядзе не паможа. Fed., 25. 1945. Адна бяда не дакучыць. Fed., 24, 25. 1946. Адной бяды заўсёды мала. Fed., 25. 1947. Адна бяда — не бяда. Tyszk., 430. а) Адна бяда — то то яшчэ не бяда. Fed., 25. 1948. То не бяда, калі адна, але дзве, або тры. Fed
8 👁