Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Ад бяды не ў воду. Дуб., 3. а) Ад бяды не кінуцца ў ваду. Нос, 121. 1912. Бяда па лесе не ходзіць. Fed., 25. 1913. Бяда па людзях ходзіць. Fed., 25. а) Бяда не па лесе, а па людзях ходзіць. Нос, 12. Вар.: Fed., 25. б) Бяда па людзях, не па пушчы ходзіць. Fed., 25. в) Беды не ходзяць па гарадам ды па лясам, а ўсягда па людзям. Ром., Зап., I, 215. 1914. Не здарылася б бяды, каб конь не быу худы. Сержп., 79, 1915. Чорт панёс на дзіравы мост. Крэмнеў. 1916. Абы б бяда, а шыя будзець. Нос, 1; Сержп., 21. 1917. Млын меле — мука будзе, сабака брэша — бяда будзе. 1961, Брасл. 13.9.5. 1918. Хоць у вір галавою, то бяда за табою. Fed., 26. Вар.: Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26. 1919. Ці дзе днюю, ці начую, a ўсё бяду сваю чую. Дуб., Нар., 1. 1920. У бядзе ніхто не дасць раіння. Бялък., 384, Краснап. 1921. Руда бядзе не помач. /. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4. а) Руда бядзе не паможа. Нос, 145. б) Гразь гору не помач. 1961, Брасл. 13.9.5. 1922. Жуда (журба) бядзе не помач. Нос, 43; Дуб., 20; Сержп., 39. 1923. Ліха ўстане, калі бяда настане. Аяцкий
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 560  ▶