1857. Хоць трэсні сініца, а не быць жураўлём. Сах.
а) Колькі вутка не мудруй, а лебедзем не будзеш. А. Рахунак, 1967, Маст. 13.10.5.
б) Як бы сава ні старалася лятаць, а за сакала не будзе. Сцяшк., 616, Маст.
1858. Што багаты з'есць у пятніцу, таго бедны не паспытае ў нядзелю, а падчас і на вялікдзень. Pietk., 385.
а) Лепш ён з'есць у вяліку пятніцу, як я на вялікдзень. Fed., 329.
1859. Памажы, божа, багачу ў рагаччу, а беднаму ў дзетках. Дуб., 46.
1860. Багатаму жаль карабля, а беднаму кашаля. Нос., 6. Вар.: Добр., Смол., 5.
а) Багатаму не столька жалка карабля, сколькі беднаму жалка хатуля. Ром., Бел., I, 291.
б) Багатаму не шкода і шацця, а беднаму жаль і шмацця. Сержп., 26.
1861. Каму за шутку прымуць, а другому за тое шкуру знімуць. Нос., 67.
1862. Багатая — рылатая, убогая — хандогая. Сержп., 64.
1863. Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў. А. Жадзейка, 1965, Шчуч. 13.10.6.
1864. Каму жыць, а каму гніць. Fed., 367.
а) Хто ў зямлі гніе, а ён жыве. Fed., 367.
1865. Каму за стол, а каму хоць і пад стол. Нос., 67.
1866. Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце. Ляцкий, 17.
91 👁