Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Каму смех, каму гора, каму лужа, каму мора. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 1844. Адзін катаецца, a другі каецца. Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.329. 1845. Ходзіць ад хаты да хаты: хто бедны, а хто багаты. A. Pijсіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1846. Аднаму трэска голіць, а другому i брытва не хоча. Fed., 314. Вар.: Fed., 301. 1847. Аднаму густа, а другому пуста. Pietk., 338. а) У каго густа, у каго пуста. Ляцкий, 48. 1848. Каму ў рыла, каму няма. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.325. а) Аднаму надта, а другому ніц. Fed., 195. 1849. Багатаму i ў полю родзіць, i ў хляве плодзіць, а беднаму дзе кінь, то клін. Fed., 19. 1850. Аднаму льецца, а другому нат не капае. Fed., 161. 1851. Багатаму i скрыпка сама грае, а мая i смыкам не хоча. Pietk., 310. 1852. Адзін у nip, другі ў вір. Hoc, 118. 1853. Каму смятанку з тваражком, а каму й сываратку з гаршком. 1961, Kan. 13.9.5. 1854. У кожнага свая асечка: у багатага не варыць жывот, а ў беднага — печка. Янк., 64. 1855. Хто тлушчае, а хто бялее. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 1856. Адзін бок наб'е, другі мёдам налье. М. Гваздзёў, 1960, Рэч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набе
11 👁
 ◀  / 560  ▶