б) Памёр багаты — па пяцера з хаты, а памёр бедны худачок — толькі поп ды дзячок. Ляцкий, 33.
в) Як памрэ багач, усе з поля бяжаць, а як бядняк, дык поп ды дзяк. Н. Купцоў, 1967, Ветк. 13.3.29.
г) Калі памрэ беднячок, дык ідзе поп ды дзячок, а калі памрэ багаты, дык ідуць па тры з хаты. А. Фядосік, 1960, Нясв. 8.1.54. Вар.: Янк., 67.
д) Як памрэ багаты, дык па тры з хаты, як памрэ бядняк, дык не йдуць ніяк. Сцяшк., 618, Кар.
1834. Як я быў багаты — звалі ў кумы і сваты, а як стаў бедны — кожны морду верне. І. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29.
1835. Багаты і ў будні святкуе, а бедны і ў свята гаруе. Pietk., 356.
1836. Аднаму шчасце ракою плыве, а другі ў няшчасці цэлы век жыве. Fed., 298.
1837. Аднаму ідзе, як па масле, а другому, як па грудзі. Fed., 122.
1838. Які ні скурат, а ўсё ж лапцю не брат. Дуб., Нар., 17.
1839. Мае лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя. Fed., 429; Шпил., 183.
1840. Адны плачуць, другія скачуць. Fed., 238.
а) Адзін скача, другі плача. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.
1841. Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца. Сержп., 77.
1842. Палавіна свету скача, палавіна плача. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Вар.: Янк. М., 48.
87 👁