в) Прымеркаваў свінню да каня, да шэрсць не такая. Fed., 250. г) Прыраўнавалася, як свіння да каня, да шэрсць не такая. Fed., 251. д) Што то раўнаваць свінню да каня, калі i шэрсць не такая. Fed., 258. е) Падобна да каня, толькі шэрсць не такава. Fed., 308. 1825. Пабраталася свіння з пастухом. Fed., 207. 1826. Якая масць, такая i снасць. А. Ліс, 1969. Смарг. 1827. Якая на свінні шэрсць, такая ей i чэсць. 1961, Брасл. 13.9.5; Зах., 251. 1828. 3 сабачым хвастом у ваўчыны табар. Добр., Смол., 123. 1829. Прылучыў казла к баранам. Нос, Слов., 504. 1830. Чашыся конь з канем, вол з валом, a свіння аб вугол. Крэмнеў. а) Конь з канем, вол з валом, a свіння з вуглом. Fed., 149. 1831. Свой свайго пазнаў i на піва пазваў. Czeczot, 114; Tyszk., 425; Dybów., 18; Ляцкий, 40. Вар.: Fed., 225; Pietk., 344. а) Чорт д'ябла пазнаў, на піва пазваў. Fed., 67. б) Чорт чорта пазнаў i ў госці пазваў. Сержп., 59. в) Свой свайго пазнаў да й на почастку пазваў. Нос, 147. 1832. I чорт не брат, i свіння не сястра. А. Жадзсика, 1965, Шчуч. 13.10.6. 1833. Як багаты ўмрэць, паследні з хаты прэць, а як худачок — толькі поп ды дзячок. Ром., Бел., I, 315. а) Як багаты ўмрэ, то апошні з хаты прэ, а як бядак, то анно поп да дзяк. Fed
Дадатковыя словы
дябла, жадзсйка
18 👁