1678. Яму толькі старцаў вадзіць. Pietk., 398.
1679. Дзядну і старцы памінаюць. Ром., Бел., I, 295.
1680. Падаруйце палаценца залапіць каленца. Дуб., 48.
1681. Убогаму падай — табе бог падасць. Ляцкий, 47.
1682. Крупы драныя, сальца кроенае, кускі ломаныя. Добр., Смол., 117.
1683. Бог жабраваў і нам казаў. Fed., 35.
1684. Пад касцёл з доўгімі рукамі. Сержп., 88; Fed., 266.
а) З даўгімі рукамі — пад касцёл. М. Шлык, 1969, Зельв.
1685. Не хачу жабраваць, буду пры табе гараваць. Сержп., 8.
1686. Волей малаціць, чымся з мехам па людзях хадзіць. А. Ліс, 1963, Міёр.
1687. У каго шырокі карман, той самы вялікі (большы) пан. Ляцкий, 49; Сержп., 16.
1688. У каго кашэль, той і красён. Ром., Бел., I, 311.
1689. Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Fed., 19; Сах.; Pietk., 356; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1690. Пакуль жырны конь схудае, а худой і здохне. Аним., 264.
а) Пакуль сыты ссохне, то худы здохне. Fed., 296; Дразд.; А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24.
б) Пакуль жырны ссохнець, датуль худы здохнець. Нос., 132.
в) Пакуль сыты схуднее, то худы прападзе. Ворожб.
86 👁