Пакамест багач зжывецца, худак намрэцца. Добр., Смол., 5. 1692. Пакуль бедны зайдзе, то багаты заедзе. Fed., 29, 1693. Тагды дурны гардзее, як забагацее. Сержп., 16. 1694. Як пабагацелі, то й папыхацелі. Fed., 206. 1695. Як забагацеў, дак i завяліся мухі ў носе. Сержп., 17. 1696. Багач ідзе, аж дуброва гудзе. Сержп., 17. 1697. Багаты рубам ходзіць. Сержп., 16. 1698. 3 раскошы шкура пукаецца. Сержп., 17. 1699. Хто маець, той не дбаець. Hoc, 176; Сержп., 17. 1700. Той мае, што ў руках трымае. Ляцкий, 45. 1701. Не баюся прыпадку, маю грошай у дастатку. Fed., 117. 1702. Сабака кудлаты — яму цёпла, мужык багаты — яму добра. Athen. Вар.: Гильт., 292, Вы. п.; Fed., 270; Piełk., 379. а) Сабака касмат — яму ж цёпла; мужык багат — яму ж добра. Нос, 152; Дуб., 55. б) Пан багаты — яму добра, сабака кашлаты — яму цёпла. Kolb., 473, Пін. п. Вар.: Аним., 263; Fed., 192. в) Мужык багаты, а сабака кудлаты, то на адно выходзіць. Fed., 192. г) Мядзведзь касмат — яму цяпло, багач багат — яму дабро. Добр., Смол., 4. 1703. У каго кварта на стале, у таго праўда на сяле. Л. Марчанка, 1960, Церах
15 👁