А у галыша не душа? Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13324. 1617. I ў галыша такая самая душа. Fed., 102. 1618. Хто сам бяды зазнаў, той беднаму веры дасць. Fed., 26. 1619. Пышна душа ў убогім целе. Fed., 89. а) Панская душа ў убогім целе. Fed., 218, 219. 1620. Не для нас ананас. Fed., 8. 1621. Хлеба не стала, калатоўшчыкі сталі. Добр., Смол., 9. 1622. Як беднаму жаніцца, дык i дзень кароткі. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 133.29. а) Як беднаму жаніцца, то й ноч пакарочала. Piełk., 311. Вар.: Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. 1623. На бедных свет стаіць. Fed., 28. 1624. У галоты найбольш работы. Fed., 102. 1625. Мужык многа праиуе, ды нічога не мае. Н. Рында, 1967, Зелье. 13.10.23. а) Гаруе, гаруе, i няма нічога. Fed., 104. 1626. Бедны ў багатага за сабаку стаў у парозе. Fed., 28. 1627. Бедны баіцца, а багаты не хоча. Ляцкий, 4; Сержп., 18. 1628. Багаты як хоча, a ўбогі як можа. Ром., Зап., I, 215. 1629. Бедны можа быць багатыром, а багатыр бедным. Fed., 28. 1630. Багаты дзівіцца, як худы жывіцца. Czeczot, 106; Шпил., 175. а) Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца. Tyszk., 432; Шейн, II
11 👁