He радзіў сем лет мак, то жылі i так. Pielk., 377. 1601. Не бачыў краснага, дык i чорнаму рад. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13325. 1602. I месяц свеціць, калі сонца няма. Лужанін, 48. 1603. Айдзе куца, там i рвецца. Нос, 1. 1604. Нашто беднаму кветкі, калі ix у гародзе поўна. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 1605. Жыве, абы дзень да вечара. Fed., 367. 1606. Абы канцы з канцамі стачыць. Fed., 135. 1607. Жыўшы, жыўшы, да i пойдзеш завыўшы. Нос, 42. 1608. Куды кінь, усіоды клін. Tyszk., 430. Bap.: Fed., 146; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. 1609. Сыты лічыць зоры ў небе, а галодны мае думку аб хлебе. Сержп., 37. 1610. Закурыў бы даўно, ды ў кармане пусто. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1611. Няма за што рук залажыць. Крапіва, 246. 1612. Які галытвеннік быў, так i будзе. Сержп., 25. 1613. Нічым быў, нічым i астаўся. Ляцкий, 29. 1614. Дажыліся кулікі, што ні хлеба, ні мукі. Мін.-Мал., 1974, 186, Пух. 1615. Каб наат бацька i маці з таго свету ўсталі, то i так ніц не будзе. Fed
11 👁