1526. Там і непаладкі, дзе недастаткі. Ахрым., 53.
1527. Галеча ды голад пагоняць на холад. Зах., 250.
1528. Недастаткі гоняць з хаткі. Сержп., 23.
1529. Разбагацеў у Амерыцы, ухваціў шылам патакі. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29.
1530. Уцякай голы, бо абдзяруць. Fed., 112; Pietk., 370.
1531. Бедны да беднага гарнецца, а багаты ад каго хочаш адвярнецца. Янк, 51.
1532. Хто багат — усім брат; хто ж нічога не мае, таго ніхто не знае. Сержп., 26.
1533. Голь на выдумкі востра. Нос., 26.
1534. Хоць голы, абы вясёлы. Булг., 176. Вар.: Шырма, 206; Fed., 111; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21; І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
а) Хоць гола, да вясёла. Dybow., 192; Fed., 111.
б) Чым галей, тым весялей. Fed., 111.
1535. Як гол, так васцёр. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
а) Хоць гол, да васцёр. Нос., 173; Ахрым., 58.
1536. Хоць гол, як біч, да вумен, як Саламон. Mien., 395.
1537. Што лапці зробяць, таго боты не паправяць. Мат., 186, Слуцк.
1538. Голы, як біч, востры, як меч. Шпил., 178; Нос., Слов., 67; Сержп., 24; Дуб., 10.
1539. Гол, асцёр і богу працівен. Tyszk., 426.
85 👁