Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Прыйшлі i мы да Хамы, а той сам бядны. Ляцкий, 36. 1510. Відзіць то бог, ад чаго жывот засох. Ром., Зап., I, 216. 1511. Не затое згалелі, што соладка елі, а так бог даў. Tyszk., 429; Шпил., 185. 1512. Не затое згалелі, што соладка пілі i смачна елі, а затое, што ліхадзеі тоўстае горла мелі. Янк. М., 152. 1513. Ад таго мы пагалелі, што смашна пілі да елі. Нос, 123; Fed., 210. 1514. Не праз тое пагалелі, што смашна пілі да елі, да праз тое, што не стараліся. Fed., 210. 1515. Не п'ем, не гуляем, a нічога не маем. Dybów., 15; Fed., 1S4. 1516. К нашаму кусту ўсё пуста. Добр., Смол., 19. 1517. Ані хлеба, ані ўкусіць чым. Dybów., 5. 1518. Рваная світка не загуна. Бялък., 175, Касп. 1519. Чалавек убогі, як конь бязногі. Сержп. 1520. Нуда горш за каросту. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2. 1521. Прыйшоў недастатак, забраў астатак. Сержп., 75; Fed., 201. Вар.: Пар., 129. 1522. Недастаткі бяруць астаткі. Fed., 202. 1523. Быў тут дастатак, да забраў нястатак. Fed., 77. 1524. У беднага заўсюды па абедзе. Fed., 29. 1525. Хто гарэ на валу, той спіць на палу. Дуб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пем
10 👁
 ◀  / 560  ▶