Там i непаладкі, дзе недастаткі. Ахрым., 53. 1527. Галеча ды голад пагоняць на холад. Зах., 250. 1528. Недастаткі гоняць з хаткі. Сержп., 23. 1529. Разбагацеў у Амерыцы, ухваціў шылам патакі. В. Зубараи, 1956, Гом. 13.3.29. 1530. Уцякай голы, бо абдзяруць. Fed., 112; Pietk., 370. 1531. Бедны да беднага гарнецца, а багаты ад каго хочаш адвярнецца. Янк. 51. 1532. Хто багат — усім брат; хто ж нічога не мае, таго ніхто не знае. Сержп., 26. 1533. Голь на выдумкі востра. Нос, 26. 1534. Хоць голы, абы вясёлы. Булг., 176. Вар.: Шырма, 206; Fed., 111; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21; I. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49. а) Хоць гола, да вясёла. Dybów., 192; Fed., 111. б) Чым галей, тым весялей. Fed., 111. 1535. Як гол, так васцёр. В. Іваноўская, 1962, Светя. 8.1.74. а) Хоць гол, да васцёр. Нос, 173; Ахрым., 58. 1536. Хоць гол, як біч, да вумен, як Саламон. Mien., 395. 1537. Што лапці зробяць, таго боты не паправяць. Мат., 186, Слуцк. 1538. Голы, як біч, востры, як меч. Шпил., 178; Нос, Слов., 67; Сержп., 24; Дуб., 10. 1539. Гол, асцёр i богу працівен. Tyszk
11 👁