Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Чым галей, тым смялей. Tyszk., 422; Нос, Слов., 117. 1541. Як бяднее, чалавек вумнее. Сержп., 23. 1542. Хоць небагаты, але зухаваты. В. Аашчэўская, 1967, Дэятл. 13.1026. 1543. Хоць бяздворан, да ўсюдых праворан. Нос, Слов., 19. 1544. Нужда скача, нужда пляшыць, нужда песенькі пяець. Аяцкий, 29. 1545. Абадранцы пайшлі ў танцы, галабокі пайшлі ў скокі. Hoc, 117; Сержп., 26. 1546. Не да танцу абадранцу. Нос, 97; Дуб., 38; Fed., 41; В. Аашчэўская, 1967, Дэятл. 13.10.28. 1547. Рэдкі смехі i пацехі ў бедака. Дуб.. 53. 1548. Ліха ў мужчыны, што ні дроў, ні лучыны. Сержп., 25. 1549. Была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7; Сем. 1550. Той нічога не страціць, хто нічога не мае. Fed., 291. 1551. Пераліўкі — мышыная доля. Нос, Слов., 405. 1552. Hi кала, ні двара. Сержп., 121; Fed., 147; Д. Зальцэвіч, 1965, Радуя. 13.10.6. 1553. Hi вала, ні кала. Шпил., 186; Нос, 111; Дуб., 42; Fed., 337. 1554. На ўсё сяло адзін вол i тэй гол. Нос, 89. 1555. Сем сёл, адзін вол. Dybów., 189. а) Сем сёл, адзін вол i той гол. Czeczot, 113; Нос, 14; А. Малаш, 1969, Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 560  ▶