Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
БЕДНАСЦЬ. ЖАБРАЦТВА. БАГАЦТВА. САЦЫЯЛЬНА-МАЕМАСНАЯ НАРОУНАСЦЬ 1496. Бедната не адбярэ ні чэсці, ні вума. Сержп., 23. 1497. Бедны — бледны. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.329. 1498. Бедната — дурата. Сержп., 136. 1499. Бедны чалавек — брат дурнога. Мін.-Мал., 1910, 158, Уздз. 1500. Калі ты бяднейшы, то ты i дурнейшы. А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. 1501. Беднаму ўсюдых бедна. Нос, 12. 1502. Беднаму ўсюды цесна. Fed., 26. 1503. Беднаму i вецер у вочы. Сцяшк., 581, Вор. а) Беднаму заўсёды вецер у вочы. Дуб., Нар., 13. 1504. У беднага i ў кашы косці. Си,яшк.{ 610, Свісл. 1505. Беднасць папрасілася жыць на нядзелю, а жыве цэлы месяц. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1506. У нэндзы век доўгі. Сержп., 24. 1507. Трэба бедаваць, калі няма на што панаваць. Ляцкий, 46. 1508. Беднасць сораму не знае. Pietk
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 560  ▶