1489. У людзей ноч начаваць — не век векаваць. Добр., Смол., 113.
1490. Дзе начаваць, там не дняваць. Мяц., 75, Карм.
1491. Ідзе не сабіраешся ноч начаваць, пераначуеш дзве і тры. Добр., Смол., 113.
1492. Госць лавы не праседзіць. Fed., 113; Сцяшк., 586, Маст.
1493. Сёння тут, а заўтра ў другі кут. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1494. Мы пра людзей вечарок сядзім, а людзі пра нас усю ноч не спяць. Ром., Зап., III, 223.
1495. Як пераначуеш, то больш пачуеш. Czeczot, 109; Мальч., № 45; Аним., 265.
а) Пераначуем, болей пачуем. Tyszk., 434; Нос., 126; Dybow., 188. Вар.: Fed., 227; Pietk., 386; М. Грынблат, 1970, Лаг.
84 👁