Спасіба. — Спасіба богу i мне, а хазяйцы не? М. Грынолат, 1964, Мсцісл. 8.1.106. 1475. За сваю сілу, што ў рот насіла. Крэмнеў. 1476. Дзякуй за хлеб, за бліны, каб у вас болі людзі не былі. Ляцкий, 10. 1477. Спасіба за клёцкі, поліўка ў зубы навязла. Нос, Слов., 461. 1478. Начлега з сабою не носяць. Нос, 113, 116. а) Начлег за сабою ніхто не носіць. Добр., Смол., 113. б) Начлег з сабою ніхто не носіць, a ў людзей просіць. Сержп., 35. 1479. Ідзе ноч абнімець, там i заначуеш; няўгож людзі — татары. Добр., Смол., 113. 1480. Прымі падарожнага — сам будзеш у дарозе. Сержп., 122. 1481. Для дарагога госця i вароты насцеж. Махнач. 1482. За пастой грошай не бяруць. Ром., Бел., I, 296. 1483. За пастой не плацяць, а дорага бяруць. Нос, 46. 1484. Заначую — журбы не пачую. Добр., Смол., 114. 1485. Дзе чуюць, там начуюць. Сержп., 42; Fed., 69; Piełk., 316. а) Дзе чуе, там i начуе. Гилът., 289, Брэсц. п. 1486. Дзе днюю, там i начую. Л. Ткачова, 1960, Нясв. 8.1.55. 1487. Начую да й не чую. Добр., Смол., 15. 1488. Не чуеш, то галодны заначуеш. Сержп
Дадатковыя словы
грынблат
12 👁