1357. Хто позна прыязджае, той косці агрызае. Fed., 249. 1358. Нядобрыя госці — аставілі мёртвых ды косці. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1359. Не сабраць касцей пасля гасцей. Ляцкий, 27; Сержп., 35. 1360. У чужом піру пахмелле. Ром., Зап., I, 215. 1361. У вас пасядзелі, а ў нас пад'елі. Ляцкий, 47. 1362. Не таго шкода, што з'еў, а таго, што астаецца. Fed., 293. 1363. У гасцях добра, а дома лепш. Сержп., 134; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч., 13.8.6. Вар.: Fed., 114; Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) У гасцях добра, а дома шчэ лучшай. Pietk., 369. б) У гасцях харашо, а ў дварэ лепі. Нос., 19. в) У гасціне добра, а ўдому лепей. Fed., 106. 1364. У вас добра і ў нас не худа. Ляцкий, 47. 1365. У гасцях каша, а дома кулеш, да за кашу лепш. Pietk., 369. 1366. Сэрца кажа — пасядзём, вочы кажуць — ідзем. Fed., 336. 1367. Не выганяюць, але проша вон. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 1368. Будзьце, як дома, але не забывайце, што ў гасцях. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. Вар.: В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29. 1369. Гдзе любяць, бывай рэдка, а гдзе не любяць, ніколі. Tyszk., 421. а) Дзе любяць, не ўчашчай, дзе не любяць, не бывай. Шпил., 178.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁