Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Гвалтам i грошай не дасі. Сержп., 123. 1342. Часамі просьба — тая ж прымуса. Сержп., 8. 1343. I кормюць, i поюць, i сцяблом вока поруць. Дуб., 25. 1344. Госць абедам прывязан. Нос, 28. 1345. Конь прывязан повадам, а госць полуднем. Нос, 67. 1346. 3 адным брухам на два абеды не паспееш. 1961, Брасл. 13.9.5. 1347. Прынясі, што маеш, а там як знаеш. Ляцкий, 36. 1348. Звонюць, да нас з хаты не гонюць. Нос, 48. Вар.: Fed., 361. 1349. Услед гасця не ўпадчываеш. Ром., Зап., I, 215. 1350. Дома то дома, але не забудзь, што госць у доме. М. Грынолат, 1969, Лун. 8.2.14. 1351. За чужымі i сваіх не відна. Hoc, 48; Fed., 70. 1352. Усем будзе па сем, а кацялку восем. Fed., 133. 1353. Усем па сем, а карэннаму восем. Нос, 18. 1354. Усем па сем, a хазяіну восем, што хораша просіць, а хазяюшке дзевяць, што хораша дзеліць. Нос, 18. 1355. Каму па каму, а каму два камы. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. а) Каму па каму, каму два камы, а каму й так сышло. Мат., 181, Валож. 1356. Быў на мяду, абліў мёдам бараду. Крэмнеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блат
12 👁
 ◀  / 560  ▶