Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
б) Дзе цябе любяць, там не ўчашчай, а дзе не любяць, там ніколі не бывай. Dybów., 9; Дуб., 4; Fed., 317. в) Дзе любяць, не ўчашчай, а дзе не любяць, i нагою не накладай. Дуб., 10, 14; Крэмнеў; Добр., Смол., 21. г) Дзе радыя, не ўчашчай, а дзе не радыя, зусім не бывай. Fed., 256. д) Дзе рады, туды не ўчашчай, а дзе не рады, туды ніколі не заглядай. Piełk., 376. е) Дзе любяць, бывай рэдка, а дзе не любяць, то i зусім не заходзь. Fed., 46. ж) Дзе просяць, не ўчашчай, а дзе не просяць, зусім не бывай. Fed., 317. з) Дзе любяць, рэдка хадзі, дзе не любяць, кругом абхадзі. Ляцкий, 7. 1370. Дзе ядуць, туды ідзі, а дзе дзяруцца, адтуль ухадзі. AHUM., 262. а) Дзе раздаюць, туды ідзі, а дзе б'юцца — уцякай. Fed., 259. б) Дзе п'юць, там пагуляй, а дзе б'юць, адтуль уцякай. Pietk., 385. 1371. Не ідзі туды, дзе цябе не просяць. Дуб., 39. 1372. У адзінца не п'юць вінца, a калі п'юць, дык не дзякуючы ідуць. Янк. М., 86. а) У адзінцы не п'юць вінца, а хоць i п'юць, то не дзякуючы йдуць. 1961, Калінк. 13.9.5. 1373. Не так рады прыходу, як адходу. Fed., 4. 1374. Дзе сала кіпіць, там людзей кішыць. Аяцкий, 7. 1375. Туды ўсе бягуць, дзе есці з салам даюць. Сержп., 17. 1376. Абы скварка й чарка, дык будзе там i Марка. 1961, Кап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, бюць, пюць
12 👁
 ◀  / 560  ▶