Мы з табою, як рыбка з вадою; ты ў ваду, а я над табою. Шпил., 184; Dybów., 184. 1241. Адным гарэхам падзеліцца. Сцяшк., 579, Слон. 1242. Якаву чашу другу наліў, такаву самому піць. Ром., Зап., III, 222. 1243. Скажы, хто твой таварыш, я скажу, хто ты. А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3. 1244. Абы добра гадзіна, то прыяцеляў шмат будзе. Fed., 98. 1245. Каля поўнай міскі шмат сяброў. Сах. 1246. Папкаю скарэй найдзеш прыяцеля, чымсі шапкаю. Нос, 125. 1247. Лепшы непрыяцель яўны, ніж ціхі прыяцель. Fed., 203. 1248. Друг яднаны, a воўк гадаваны. Mien., 396. 1249. Воўк гадаваны, а непрыяцель яднаны — то ўсё роўна. Нос, 14; Fed., 341. 1250. Дзе чорт не араў, там сеяць не будзе. Czeczot, 108; Шпил., 178; Киркор. 234. а) Чым чорт не араў, тым i сеяць не будзець. Tyszk., 433; Нос, 23; Dybów., 191; К. Кабашнікаў, 1970, Астр. 8.2.34. Вар.: Ром., Бел., I, 314; Fed., 67; Pietk., 316; Сержп., 186. б) Чым чорт не араў. Ляцкий, 59. 1251. Лепш памерці каля сябра, чым жыць у ворага. Сцяшк., 597, Слон. 1252. Вада сябра лепш варожага мёду. Сцяшк., 583, Дэятл. 25. Зак
23 👁