Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Пагожанага прыяцеля хужы бойся, чым непрыяцеля. Hoc, 129. 1254. Дружыць дружы, да камень за пазухаю дзяржы. //ос, 57; Сержп., 59. а) Таварыша вадзі — камень за пазухаю насі. Добр., Смол., 32. 1255. Вораг горамі качаець. Ром., Зап., I, 216. 1256. За свой хлеб сабе ворага нажыў. Fed., 54. 1257. Каб чаго добрага, a ворагаў будзе. Сержп., 29. 1258. Бог i то непрыяцеляў мае. Fed., 203. 1259. У суседстве жыць — адзін другому служыць. Сержп., 186. 1260. Не купі двара, a купі суседа. Ром., Зап., III, 224; Сержп., 186. 1261. Добры сусед, як сытны абед. Сержп., 186. 1262. Добра, як сусед блізка i пералаз нізка. Fed., 293. 1263. Блізкі сусед лепш дальняй радні. Сержп., 186. а) Лепш блізкі сусед, чым далёкі родзіч. Л. Царанкоў, 1960, Пруж. 13.9.2. 1264. Без брата пражывеш, а без суседа не ймеш. Сержп., 186. 1265. Не мяняй бліжняга суседа на дальняга роднага брата: к брату дальняму не пабягіш, када табе што нужна, а к бліжняму суседу. Добр., Смол., 114. 1266. I дружба, i забава — суседская справа. Сержп., 186. 1267. Бліжняга суседа пасадзі ўпярод усіх. Добр., Смол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ііос
42 👁
 ◀  / 560  ▶