Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
астрожнікам спазнайся — хутка да астрогу сам збірайся. Сержп., 14. 1224. Не люба — не знайся, не хош — не вадзіся. Ром., Зап., III, 227. 1225. Ліхая кампанія на ліха выведзе. Fed., 135. 1226. Ліхая кампанія i добрага папсуе. Fed., 135. 1227. У кампаніі жыць — тужыць. Сержп., 40. 1228. Не карай, божа, нічым, як другам ліхім. Дуб., 42. 1229. Няхай бог крые ад дурнога друга. Pieik., 367. 1230. Разумны вораг лучша дурнога друга. Pietk., 399. 1231. Разумных дзесяці ворагаў не так бойся, як аднаго дурнога друга. Pietk., 390. 1232. Для друга няма круга. Нос, 35. 1233. Той не можа быць другам, хто абыйдзе ў бядзе кругам. Р. Цыбулъская, 1967, Валож. 13.10.24. 1234. Заві другам: ён абробе цябе кругам. Ляцкий, 12. 1235. Другоў з усіх кругоў. Нос, 37; Дуб., 15. 1236. У шчасці шмат прыяцеляў, a ў няшчасці нікога няма. Fed., 298. 1237. Усе другі да пары. Дуб., 63. 1238. Што вобак, то й прыяцель. Нос, Слое., 62, 250. 1239. Харашо на друга калач купіць: не палюбіцца, то сам с'ясі. Ром., Зап., III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сясі
30 👁
 ◀  / 560  ▶