а) He мей сто рублёў, а мей сто другоў. Гилът., 288, Дзісн. п.; Нос, 100; Дуб., 41. Вар.: Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.105. б) Больш значыць сто другоў, як сто рублёў. Fed., 82. в) Не нада сто рублей, як сто друзей. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13329. г) Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; 1961, Кап. 13.9.5. д) Не мей сто рублёў, а мей сто другоў: сто рублей патопяць, а сто друзей выручаць. Добр., Смол., 31. 1218. Лепш дзесяць прыяцеляў, ніж адзін вораг. Fed., 338. а) Лепш адзін прыяцель, як дзесяць варагоў. Fed., 249. 1219. Гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам зыйдзецца. Гилът., 278, Дзісен. п.; Добр., Смол., 31; Fed., 62; Piełk., 362; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. а) Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам трапляецца. Сержп., 78. б) Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам заўсягды. Калянд., 1925. 1220. Жыві добра з людзьмі: з добрымі для дабросці, а з ліхімі для злосці. Fed., 64. 1221. 3 якім пазнаешся, такім сам станешся. Дуб., 23. Вар.: Нос, 157. а) 3 кім павядзешся, ад таго i набярэшся. Ахрым., 33; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; А. Куцакова, 1956, Рагл С. Заянчкоўская, 1956, Чач. 13.3.29; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5. б) К якім прыстанеш, такім i сам станеш. Сержп., 39. в) Хто з кім прыстаёцца, такім сам стаёцца. Fed., 251, 228, г) Хто з кім задаўся, такім сам застаўся. Fed., 347. 1222. Адзін другога даводзіць да ліхога. Fed
37 👁