1204. Ой, дружба, дружба, цяжкая твая служба. Ляцкий, 31.
1205. І службу служы, і сябру дапамажы. У. Іваноў, 1958, Мінск.
1206. Не ў службу, а ў дружбу. Добр., Смол., 32; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.
1207. Малое — цалое, вялікае — папалам. Сем.
1208. Іх прыязні сам чорт не разарве. Fed., 249.
1209. Жывуць у такой дружбе, што вада не размые і свіння не разрые. Fed., 366.
1210. Дзеля дружбы цыган павесіўся. Нос, 33; «Зорка».
1211. Калі друг, дак і любачка. Нос, 63.
1212. Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа. Я. Нявера, 1965, Воран, 13.10.3.
а) Не той сябра, хто мёдам губы мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29; В. Зубараў, 1957, Гом. 13.3.29; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
1213. Больша падухваласць, як знаёмасць. Fed., 210.
1214. Стары друг лепшы новых двух. Dybow., 18. Вар.: Ром., Зап., III, 231; Pietk., 365; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
а) Дарожшы адзін стары друг, як новых двух. Fed., 82.
1215. Бліжні друг луччы дальніх двух. Добр., Смол., 114.
1216. Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29; А. Мацкала, 1965, Іў, 13.3.18.
1217. Не мей сто коп, мей сто другаў. Tyszk., 421; Шпил., 186; Dybow., 14; Fed., 82.
166 👁