СЯБРОУСТВА. ВАРОЖАСЦЬ. СУСЕДСТВА. ГАСЦІННАСЦЬ 1193. Праўдзіва прыязнасць ніколі не ўмрэ. Fed., 249. 1194. Дружба мацней каменных сцен. Ахрым., 30. 1195. Чалавек без друга, што яда без солі. М. Бандарэнка, 1966, Mas. 13.3.29. 1196. Хто мала жадае, той многа мае: калі не багацтва, то прыяцеляў. Fed.у 363. 1197. Прыяцеля (сябра) за грошы не купіш. Fed., 249; У. Іваноу, 1968, Мінск. 1198. Хоць мае прападзець, учыню дружбу. Добр., Смол., 31. 1199. Нядарам сябар кажа. Сержп., 123. 1200. У няшчасці прыяцеля пазнаць. Fed., 249. а) Прыяцеля пазнаеш у няшчасцю. Fed., 249. б) У бядзе друга пазнаюць. Дразд. 1201. Шукай сабе сябра ў бядзе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1202. Не тагды, калі салодка, но тагды, калі горка, прыяцель патрэбен. Mien., 396. 1203. Хто ў бядзе i ў вялікім няшчасці не быў, той i праўдзівых прыяцеляў не знае. Fed
51 👁