Не мая кабыла увязла. Нос, 100. 1182. Гэта мне ані баліць, ані свярбіць. Fed., 21. 1183. Ад нашых мысляў яму галава не баліць. Fed., 193. 1184. Як ты мне, так я табе. Fed., 315. 1185. Кожны жыве па свайму закону. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1186. Глядзі сябе, будзець з цябе. Карл., № 10. 1187. Чыя шапка на ком, то той будзе на том. Fed.. 291. 1188. Што тваё, то й мае, а што майго, то табе не да таго. Fed., 315. 1189. Дзе жывуць тыкаўцы, там i бог адступіўся, а дзе якаўцы, там бог жыве. Ром., Бел., I, 292. 1190. Лепш не пры мне. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1191. Не да парасят, калі свінню смаляць. Tyszk., 430; Hoc, 97; Сержп., 22; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. а) Цяпер не да парасят, калі свінню смаляць. Fed., 308. б) Не да парасят свінні, калі яе смаляць. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.8.2; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. в) Свінні не да парасят, калі хвост смаляць. Мат., 176. г) Не да парасят свінні, калі яе колюць. Сержп., 363. д) Не да парасят свінні, калі яе на агонь цягнуць. Рапан. 258. 1192. Ён любіць толькі самого сябе i то адзін раз у год. Рапан
15 👁