Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) Святы пакою, добра з табою. Dybów., 18; Fed., 212, 320. б) Святы пакою, лепі з табою. Дуб., 58; Крэмнеў. 1165. Пакой усяго дарожа. Нос, 131. 1166. Па мае смерці воўк траву еш. Tyszk., 432. а) Па мне хоць воўк траву еш. Сержп., 121. 1167. Па мне хоць трава не расці. Сержп., 11. 1168. Па маёй смерці няхай тут хоць выюць чэрці. Fed., 304. 1169. После маёй смерці хоць плот мною падперці. Pietk., 395. 1170. Па нас не будзець нас. Tyszk., 422. 1171. Кажан на сваю руку цягне. Fed., 57. 1172. Кажан на сваю руку гаворыць. Fed., 108. 1173. Свая ручка не ліхадзейка. Tyszk., 416; Dybów., 189. 1174. На свае кола цягне воду. Fed., 325. a) Усякі (кажан) чорт на свае кола ваду цягнець. Нос, 18; Дуб., 27. 1175. Няхай кажан сам сабе глядзіць. Fed., 109. 1176. Не плача па мне, да сам па сабе. Fed., 238. 1177. Кажан пакутуе за сябе. Fed., 213. 1178. Мае i ў вагне не згарыць i ў вадзе не ўтопіцца. Fed., 188. 1179. Нашто мне чужую вяроўку браць на сваю шыю? Fed., 329. 1180. Нігды ён у свае не стрэліць. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 560  ▶