Дай, божа, мне, a нікому не. Fed., 73. 1153. Усякі горнець не ад сябе, а к сабе. Нос, 18; Дуб., 63; Fed., 105. 1154. Бадай тая рука ўсохне, што да сябе не горне. Fed., 265. а) Адсохні тая рука, што сабе не спрыяе. Fed., 265. б) Адсохні тая рука, што сабе дабра не зычыць. Дуб., 1. 1155. Кажны граблі да сябе горнуць. Fed., 114; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.1021. а) Усякія граблі да сябе грабуць. Fed., 114. 1156. Няма тых грабель, што ад сябе грабуць. Fed., 114. 1157. Абы сабе добра, а там хоць трава не расці. В. Валюшка, 1965, Ваўк. 13.105. 1158. Тады апамятаецца, як свая вош укусіць. Fed., 9. 1159. Мая хата з краю. Ром., Бел., 1, 302. а) Мая хата з краю, нічога не знаю. Ляцкий, 20; Дуб., 36; Сержп., 11; Fed., 358; Pieik., 314; М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29; Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40. Вар.: Нос, 115. 1160. Мае дзела — старана. Сержп., 11; Fed., 99, 290. а) Наша дзела — старана. Нос, 91. 1161. Наша дзела чужое. Ром., Бел., I, 302. 1162. Мае дзела — маўчок. Сержп., 11. 1163. Не наша дзела — папова, не нашага папа — чужога. Нос, 100. Вар.: Fed., 94. 1164. Мой мілы пакою, добра мне з табою. Czeczot, 111; Шпил., 184; Dybów., 184; Л. Малаш, 1969, Докш
12 👁