Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
За добрай парадай добра i ў грыбы ісці. Сцяшк., 591, Воран. 1042. Што галава — то розум. Аяцкий, 60; Ром., Зап., I, 314; Piełk., 314. 1043. Іншая рада — горш, як здрада. Ігнат. 1044. Не дармо людзі гавораць. Fed., 108. 1045. Няхай так будзе, як добрыя людзі кажуць. Янк., 383. 1046. Не тое праўда, што праўда, а тое, аб чым людзі гавораць. С. Цярохін, 1974, Саліг. 1047. 3 пальца не выссуць людзі. Нос, 158. 1048. Людская пахвала, што марская хваля. С. Клачко, 1966. БЖаш. 13.329. 1049. Добрая слава лепш за багацце. С. Клачко, 1966, Б.-Каш* а) Добрая слава дарожша багацтва. Fed., 282. 1050. Ніхто не знае, толька дзед ды баба й цэлая грамада. Аяцкий, 29. 1051. Мікіта на Гаўрылу, Гаўрыла на Панаса, то будзе жыцце кепска наша. 1959, Беш. 8.1.42. 1052. Дзяльба без дракі не бывае. Бяльк., 156, Мсцісл. 1053. Дай, божа, людзям, то i мы дабудзем. Fed., 12. а) Абы даў бог людзям, то i мы здабудзем. Fed., 352. б) Дай, божа, каб у людзей было, то i у нас будзе. Ворожба 1054. Абы бог да добры людзі, то ўсё добра будзе. Fed., 78. 1055. На каго бог, на таго i людзі. Mien., 395; Dybów
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 560  ▶