Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Свет не без добрых людзей. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13329; В. Бондар, 1967, МЫ. 13.10.24. 1057. Каб не добрыя людзі, так бы загінуў. Сержп., 139. 1058. Дзесяць аднаго спамогуць, a адзін дзесяцёх не спаможа, а сам сябе згубіць. Fed., 6. a) Адзін дзесяцёх не спаможа, барджэй згіне. Fed., 6. 1059. Спагадай свет трымаецца. Сем. 1060. 3 міру па нітцы, то голаму рубашка. Fed., 188. а) 3 міру па нітцы — голаму сарочка. Piełk., 330, Дразд. б) 3 міру па нітцы, а голаму кашуля. А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. в) 3 усіх па нітцы, а голаму — кашуля. Т. Багдзевіч, 196е), Шчуч. 13.10.5. 1061. Кала грамады аднаму пажывіцца можна. Fed., 114. 1062. Радасць ёсць — весяліцца трэба. гора ёсць — памагаць трэба. В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6. 1063. Колькі мог, столькі дапамог. Fed., 75. 1064. Сколькі магу, столькі памагу; сколькі не магу, столькі не памагу. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1065. Не можаш памагчы, так лепей памаўчы. Нос, 100. Вар.: Дуб., 39; Fed., 215; Г. Аяшчынская, 1953, Пол. 13.10.40. 1066. Жаласнікаў многа, ды памагчы нікога. Сержп., 138. а) Жалабнікаў шмат, ды памоцнікаў мала. Дуб., 20. б) Бедавальнікаў многа, a ратавальнікаў мала. Fed., 28. 1067. Як чужыя жалкуюць, людзі не чуюць. Сержп., 62. 2А
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 560  ▶