Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Прамеж людзей i ён чалавек. Дуб., 45. 1026. Конь да каня, маладзец да малайца. Ром., Зап., III, 222. 1027. 3 галавою не жыць, а з добрымі людзьмі. Крэмнеў. 1028. Хоць ззаду, абы ў тую стаду. Сцяшк., 613, Мает. 1029. У людзях — радуйся, сэрца, а дома — не ругай мяне, маці. Ром., Зап., I, 216. 1030. Трэба з людзьмі жыць, не ўсё людзям шкодзіць. Аяцкий, 46. 1031. На людзях i смерць красна. Ром., Зап., III, 226. а) На міру i смерць красна. Нос, 86; Pietk., 346. 1032. Як трывога, то i бягуць адзін да аднога. Янк., Дыял., III, 171, Глуск. 1033. Праз людзі выходзяць на людзі. Fed., 63. 1034. Што ў людзях вядзецца, то i ў нас не мінецца. Ром., Зап., III, 236. 1035. У лесе людзі дзічаюць, а ў людзях людняюць. Fed., 64. 1036. Наўчаць людзі, як засцегаці грудзі. Гилът., 291, Пруж. п. 1037. Знаемся ў дому, знаймася i ў людзях. Нос, Слов., 215. 1038. Там добра рада, дзе шчыра парада. Fed., 256. 1039. Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць. Аяцкий, 37. 1040. Адна рада хараша, а дзве лепшы. Нос, 119; Дуб., 2. а) Адна рада хараша, дзве, тры — луччы. Добр., Смол., 106. 24. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 560  ▶