971. Служы верна, крадзі мерна. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
972. Дзела кончана, ды не верхавата вышла. Дуб., 16.
973. Лепш у багатага служыць за клямку, як у беднага з ім за сталом седзячы. Fed., 19.
974. У парабках вякуючы, не разжывешся. Янк., 64.
975. Хлеб ды вада — батрацкая яда. Янк., 65.
976. Гадочкі выслужыў, сілу вымучыў, душу вытужыў. Янк. М., 106.
977. Прыслужыўся, як дзядзька сучцы: тая хвост незнарок прытуліла да калодкі, а ён сякерай—гак! і адрубіў. А. Ліс, 1964, Міёр.
978. Як хазяін скажа парабку, то ён і воду павінен таўкці. Pietk., 360.
979. Як пан сядзе, то парабак ляжа. Т. Холад, 1967, Кап. 13.10.20.
980. Дзякуй богу: дождж пайшоў — батраку на аддыханне, а гаспадару на ўздыханне. Хрэстам., 217.
981. Добра батракаваў і сам гаспадаром стаў. Дуб., 13.
982. На парабкаванні, як на паляванні: што падстрэліў — тое і тваё. Янк., Дыял., III, 162, Глуск.
983. Служка — служцы, а пану — трасца. Dybow., 18.
984. І так бывае: хто працуе, той не мае. Сержп., 76.
985. Мазалёваю працай не збудуеш палацаў. Мат., 182, Радашк. Вар.: Добр., Смол., 127.
94 👁