Хоць як роб, не будзе залаты гроб, а хоць дашчаны ды маляваны. Сах. а) Панскай работы як не рабі, не заробіш залаты гроб. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 987. Hi сто коп заробіш, ні сто коп страціш. Tyszk., 434; Носп 103. 988. Найміся за палушку, а цягаюць, як лягушку. Нос, 85. а) За палушку цягаюць, як лягушку. Добр., Смол., 118; Сцяшк., 591, Гродз. 989. Як імалі, то аброкам віталі, а як зымалі, то аброку не далі. Fed., 123. а) Поконд злапаюць, то аброкам вітаюць, а як зловяць, то не даюць аброку, але кіем па боку. Fed., 356. б) Наймалі — сала давалі, нанялі — хлеба не далі. Рапан., 49. 990. I дзякуй не сказаў, i ў руку не плюнуў. Рапан., 195. 991. Служыў тры дні, выслужыў злыдні. Fed., 254, 223. а) Хадзіў тры дні i выхадзіў злыдні. Дуб., 68. Вар.: Ром, Бел., I, 312; Ром., Зап., III, 235. б) Сядзеў тры дні, выседзеў злыдні. Нос, 160; Fed., 275. 992. Больш кошка наплача, як ён заробіць. Fed., 350. 993. Зарабіў у барабан булавешку. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 994. Зарабіў, зарабіў — абы горка паядаў. Радч., 247. 995. Як зарабіў, то зарабіў, абы не ўкраў. Fed., 350. 996. Па капейцы ў дзень: куды хочаш, туды дзень. Нос, 131; ДіСБ
8 👁