Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) Па тры дзенежкі на дзень: куды хочаш, туды й дзень. Ром., Бел., I, 307. 997. Што заробім, то й праробім. Ром., Бел., I, 314; Ляцкий, 60; Сержп., 25. а) Што зарабіў, то й прарабіў. Fed., 350; Сержп., 24. б) Што зарабіў, тое i сцерабіў. Д. Ваўчок, 1966, Вор. 13.10.26. в) Што заслужыў, тое пражыў. Сержп., 24. 998. Іван зарабіў, Іван прарабіў. Ляцкий, 14. а) Іван зарабіў, Іван з'еў. Tyszk., 437; Pietk., 322. б) Іван зарабіў, Іван сцерабіў. Dybów., 10; Pietk., 322. в) Іван пажаў, Іван i пажраў. Сержп., 50. г) Хама зарабіла, Хама з'ела. Fed., 49. д) Хвацько харчаваў: што зарабіў, то й аддаў. Сержп., 17. 999. Hi зарабіў, ні прарабіў. Ляцкий, 25; Сержп., 49. 1000. Даюць на кусок хлеба i болей не трэба. В. Скідан, 1970, Астр. 8.2.32. 1001. Як з гангуркі руды не вымыеш, так з хазяіна праўды не вызнаеш. Т. Кунарава, 1967, Ветк. 13.3.29. 1002. Хлеб-соль кушай, a хазяіна слушай. Нос, 172. 1003. Ён нашаю крыўдаю не забагацее, а мы не зубожым. Fed., 155. 1004. У хвост за каждым глядзець трэба. Нос., 169. 1005. Дзе прыгляднікаў многа, там поспеху мала. Нос, 23. 1006. Хамут не дуга, я табе не слуга. Dybów., 192. а) Няхай табе у бок дуга, а я табе не слуга. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, зеў
8 👁
 ◀  / 560  ▶