515. Які боб, такі поп. К. Цвірка 1971, Кап.
516. Адзін свечку, другі свечку, а папу на авечку. А. С. Фадосік, 1960, Нясв. 8.1.54; Янк. М., 10.
а) Адзін свечку, другі свечку — папу яшчэ адна авечка. Бел. народ, 136.
517. Кукарэку — папу на тарэлку. Нос., 70.
518. Каму клапатно, а папу палатно. Сержп., 11.
а) Роду клапатно, а папу палатно. Fed., 261.
519. Людзі ох да ой, а папу палатна свой. Сержп., 130.
520. Вяселле, хрысціны — папу (ксяндзу) добрыя гадзіны. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.6; Янк. М., 55; Сцяшк., 584, Воран.
а) Вяселле, хрысціны і мярліны — то папу добрыя гадзіны. Fed., 241.
521. Адна радасць папу: што вяселле, што хаўтуры. К. Кабашнікаў, 1963, Ваўк. 8.1.84; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.20.
а) Папу адна радасць: ці памінкі, ці хрысціны — усё роўна даюць. Янк. М., 55.
522. Каму мярцвец, а папу таварэц. Бел. народ, 137.
523. Галасі не галасі, а папова аддасі. Сержп., 138; Добр., Смол., 85.
524. Папы звоняць, бо іх на паншчыну не гоняць. Рапан., 70.
525. Поп і пятух, не з'еўшы, не пяюць. «Чырв. змена», 15 жніўня 1954 г.
86 👁