Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
За грошы поп i чорта пацалуе. М. Шавелъ, 1960, Івау,. 13.924. 527. У папа рэшты не пытайся. Сержп., 139. а) У папа здачы не бывае. «Чырв. змена», 15 жніўня 1960 г. б) Поп здачы не дае. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 528. I поп бы піў, каб чорт гарэлкі купіў. 1961, Брасл. 13.9.5. 529. Ад папа, як ад чорта, не адхрысцішся. М. Бабарыкіна, 1966, Чан. 13.3.29. 530. Ад звера адаб'юся, ад злодзея адаб'юся, ад папа ж не адмалюся. «Звязда», 21 кастрычніка 1969 г., М. Панасюк, Іван. 531. Папы ходзяць з хаты, ідзе жывець худэй i багаты. Добр., Смол., 85. 532. Хто папа гадуе, той сам пашкадуе. Бел. народ, 147. 533. Не для Icyca, а для хлеба куса. Нос, 96; Сержп., 139. а) Не для Хрыстуса, да для хлеба куса. Fed., 55. б) Не для Язуса, але для хлеба куса. Fed., 131. в) Поп служыць не для Icyca, а для хлеба куса. Хрэстам., 218. 534. Трэбнік — папоўскі хлебнік. Дуб., 59; Hoc, 164. 535. Пісар жыве з пяра, а поп з аўтара. Fed., 235. 536. Ідуць у папы дзяля смачнейшай яды. Бел. народ, 138. 537. Каб добра было служыць, то й поп пакінуў бы клябаню, a пашоў бы служыць. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабюся
8 👁
 ◀  / 560  ▶