Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Які боб, такі поп. К. Цвірка 1971, Кап. 516. Адзін свечку, другі свечку, а папу на авечку. А. С. Флдосік, I960, Нясв. 8.1.54; Янк. М., 10. а) Адзін свечку, другі свечку — папу яшчэ адна авечка. Бел. народ, 136. 517. Кукарэку — папу на тарэлку. Нос, 70. 518. Каму клапатно, а папу палатно. Сержп., 11. а) Роду клапатно, а папу палатно. Fed., 261. 519. Людзі ох да ой, а папу палатна свой. Сержп., 130. 520. Вяселле, хрысціны — папу (ксяндзу) добрыя гадзіны. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.6; Янк. М., 55; Сцяшк., 584, Воран. а) Вяселле, хрысціны i мярліны — то папу добрыя гадзіньк Fed., 241. 521. Адна радасць папу: што вяселле, што хаўтуры. К. Кабашнікаў, 1963, Ваўк. 8.1.84; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.20. а) Папу адна радасць: ці памінкі, ці хрысціны — усё роўна даюць. Янк. М., 55. 522. Каму мяртвец, а папу таварэц. Бел. народ, 137. 523. Галасі не галасі, а папова аддасі. Сержп., 138; Добр., Смол., 85. 524. Папы звоняць, бо ix на паншчыну не гоняць. Рапан., 70. 525. Поп i пятух, не зеўшы, не пяюць. «Чырв. змена», 15 жніуня 1954 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 560  ▶